be
pdf

Наша слова.pdf 199 / 2025

У пятніцу 24 кастрычніка біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка здзейсніў пасвячэнне збудаванага 10 гадоў таму касцёла Святога Бенедыкта ў Пінску. Гэтая падзея стала першай з шэрагу галоўных урачыстасцей 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Адкрыццё другога касцёла ў Пінску - першай святыні, збудаванай у Пінску пасля амаль 200-гадовага перапынку, - адбылося ў межах святкавання 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі ў 2015 годзе. Адметна, што касцёл Святога Бенедыкта быў пастаўлены за вельмі кароткі час - усяго за 6 месяцаў. Святыня ўжо 10 гадоў збірала разам католікаў з новых мікрараёнаў горада: Лугі, Верасы, Вясёлкавы і Паўднёвы, у якіх у 2015 годзе жыло каля 70 тысяч чалавек. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел амаль усе прадстаўнікі беларускага епіскапата. Старшыня ККББ, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB напярэдадні вярнуліся з Рыма, дзе разам з амаль 500-мі пілігрымамі, пераважна з Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, удзельнічалі ў набажэнствах Юбілейнага года. Прысутнічалі таксама Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, каля двух дзясяткаў святароў з усіх дыяцэзій Беларусі, манаскія асобы і вернікі з Пінска і ваколіц, а таксама прадстаўнікі ўлады. Літургію ўпрыгожваў пінскі касцельны хор з парафій Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Бенедыкта.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2025-10-29
  • Copyright: © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org