be
pdf

Наша Слова.pdf 24 / 2022

У Маладзечна 10-11 чэрвеня праходзіў ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. У гэтым годзе форум упершыню ладзіўся без яго ідэйнага натхняльніка, народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга. Памяць легендарнага дырыжора ўшанавалі прэзентацыяй дакументальнай стужкі і выстаўкай, якая распавядае пра асобу маэстра. На фестывальных пляцоўках размясціліся экспазіцыі, прысвечаныя важным для гісторыі нашай краіны датам - 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама выстава "Памяць пакаленняў" да Года гістарычнай памяці. Адметнасць форуму ў гэтым годзе - экспазіцыя "Партал часу" да Года гістарычнай памяці, прадстаўленая рэгіёнамі Менскай вобласці. Жодзіна, напрыклад, зладзіла інсталяцыю, якая распавядае аб горадзе ў 50-60-х гадах мінулага стагоддзя. Манахромныя рэпартажныя фотаздымкі, агітплакаты, сцягі. Сімвалы таго часу - каваны падшкляннік, які ёсць у кожным цягніку, тэрмас, старыя шалі ды таблічка: "Заўсёды ў продажы: гарбата, кава, какава, кефір, запалкі, тытунь". Нясвіж вылучыўся сваімі старажытнымі традыцыямі - прыгожыя дамы, рыцары, высвятленне адносін паміж шляхцюкамі, прывіды замкаў і, канешне ж, музыка тых часоў. Прыцягнуў увагу і Чэрвень.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2022-06-15
  • Copyright: © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org