be
pdf

Наша Слова.pdf 25 / 2022

Вось ужо ў пяты раз адбыўся на Смаргоншчыне "Кушлянскі фэст" - свята, прысвечанае аднаму з заснавальнікаў беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу. "Усім будзе чутна: ад краю да краю" - пад такімі словамі паэта адбылася імпрэза ў ягонай музеі-сядзібе. Для ўсіх ахвочых загадчык музея Аляксандр Жамойцін правёў экскурсію. Паглядзець ёсць што: дом захаваўся амаль такім жа, якім быў пры гаспадары. Растуць дрэвы, пасаджаныя Францішкам Багушэвічам, вабіць цікаўных каменьтайнік і ўлюбёная альтанка паэта. Нават баравікі, якія ён сеяў, па-ранейшаму тут выспяваюць... А яшчэ Алесь Жамойцін распавёў, што Багушэвіч любіў у вольны час запрасіць да сябе вясковых галасістых жанчын і паслухаць беларускія песні. Заканамерна, што шмат песень гучала і падчас фэсту. І ў выкананні народнага тэатра песні "Вечарынка", узорнага ансамбля народнай песні "Кучарочкі", ансамбля Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага і іншых. Знайшлося месца багушэвічаўскай тэме і ў выяўленчым мастацтве. Менавіта на фэсце былі ўручаныя ўзнагароды ад Саюза пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкага дома "Звязда" ўдзельнікам конкурсу дзіцячага малюнка "Усім будзе чутна: ад краю да краю" і пленэра "Кушлянскі фэст-2021". Але, зразумела, галоўнай на свяце стала беларуская паэзія. Намеснік дырэктара выдавецтва "Мастацкая літаратура" - галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Віктар Шніп нагадаў галоўны запавет Францішка Багушэвіча - "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі".

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2022-06-22
  • Copyright: © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org