- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
22 чэрвеня... У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод. Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў ДУК "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы" праходзіў цыкл тэматычных мерапрыемстваў і кніжна-ілюстрацыйных выстаў. Чаму неабходна казаць пра генацыд беларускага народа? Гэта неабходна для таго, каб праз разуменне гісторыі зберагчы пераемнасць паміж пакаленнямі і памяць нашага народа. Святы абавязак усіх беларусаў - не забываць аб падзеях мінулага, не даваць іншым перапісваць і мяняць праўду аб гісторыі нашай краіны. 22 чэрвеня ў філіяле "Інтэграваная бібліятэка агм. Бердаўка" адбыўся конкурс чытальнікаў "Памяць чалавека, памяць пакаленняў". Урачыста і пранікнёна ў выкананні ўдзельнікаў конкурсу прагучалі вершы аб трагічных днях Вялікай Айчыннай вайны. У філіяле "Інтэграваная бібліятэка агм. Гуды" прайшла літаратурная віктарына "Я памятаю! Я ганаруся!". З віктарыны дзеці даведаліся аб героях і подзвігах, аб значных падзеях вайны.