- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 ліпеня ў касцёле Святой Тройцы ў Радашковічах, дзе 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны нацыянальны геній Янка Купала, быў усталяваны і асвечаны памятны знак. Барыльеф быў выкананы скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. - Гэта праца знакавая для мяне, - адзначыў Сяргей Гумілеўскі. - Мой бацька Леў Гумілеўскі не аднойчы звяртаўся ў сваёй творчасці да вершаў і паэмаў Янкі Купалы. Да 140-годдзя з дня нараджэння паэта барэльеф быў асвечаны кс. Юрыяем Быкавым і адкрыты для агляду. Шмат гасцей з Менска і Радашковічаў наведалі традыцыйны Купалаў фэст, які праводзіць штогод у ліпені пробашч парафіі Св. Тройцы ксёндз Юры Быкаў дзеля ўшанавання памяці Янкі Купалы і для духоўнага разважання над творчасцю паэта і прарока, які нарадзіўся на гэтай зямлі, быў ахрышчаны ў касцёле Святой Тройцы, напісаў у раннім перыядзе шмат пранікнёных твораў на духоўную, хрысціянскую тэматыку, але гэтыя тэмы былі выцеснены часова савецкай рэчаіснасцю, і зараз атрым-ліваюць у чытачоў належнае асэнсаванне.