- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
7 жніўня споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэння Адама Мальдзіса (1932 - 2022) - пісьменніка, літаратуразнаўца, гісторыка, края-знаўца, перакладчыка, доктара філалагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа. Для беларускай культуры і літаратуры ён адзін зрабіў безліч адкрыццяў і даследа-ванняў, напісаў тысячы артыкулаў пра дзеячаў беларускай літаратуры, мастацтва і культуры XIX-XX стагоддзяў. Дзякуючы Адаму Маль-дзісу мы шмат цікавага і новага даведаліся пра жыццё і творчасць Яна Чачота, Яна Баршчэў-скага, Вінцэся Каратынскага, Уладзіслава Сыракомлю, Станіслава Манюшку, Аляксандра Ельскага, Ігната Дамейку, Адама Плуга, Агін-скіх і многіх-многіх іншых асобаў нашай Бацькаўшчыны. У 1969 годзе з друку выходзіць яго ўніка-льная кніга нарысаў "Падарожжа ў XIX стагоддзе", якая адразу стала рарытэтным выданнем. Потым былі новыя даследаванні і новыя кнігі: "Традыцыі польскага Асвет-ніцтва ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя", "На скрыжаванні славянскіх традыцый", "З літаратуразнаўчых вандраванняў", "Астравеччына, край дарагі", "Восень пасярод вясны", "Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Карат-кевіча" і многія іншыя. Дзякуючы Адаму Мальдзісу свет пабачылі кнігі асобных твораў Адама Міцкевіча і Язэпа Дылы, былі выдадзены "Біблія" Францішка Скарыны і "Статут Вялікага Княства Літоўскага".