- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімір Мікалаевіч Шыцік (31 жніўня 1922, Шклоў Магілёўскай вобласці - 15 студзеня 2000) - беларускі журналіст, пісьменнік. Нарадзіўся ў сям'і рабочага. У 1940-1943 гадах вучыўся ў Маскоўскім электратэхнічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, а затым у Куйбышаўскім індустрыяльным інстытуце. У снежні 1944 года вярнуўся ў Шклоў, працаваў тэхнікам-канструктарам на папяровай фабрыцы "Спартак". Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1949). У 1949-1952 гадах супрацоўнік рэдакцыі газеты "Сталинская молодежь", 1953-1964 - рэдакцыі газеты "Калгасная праўда" (1962-1990 - "Сельская газета"), 1965-1966 - адказны сакратар газеты "Літаратура і мастацтва", 1978-1983 - карэспандэнт "Сельскай газеты". Член СП СССР (з 1962). Дэбютаваў апавяданнем у 1952 годзе (газета "Сталинская молодежь"). Значнае месца ў творчасці У. Шыціка займала фантастыка і дэтэктывы.