- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
3-4 верасня, невялікі і ўтульны горад Добруш на Гомельшчыне прымаў гасцей з розных куткоў нашай краіны - Беларусь адзначала ХХІХ Дзень беларускага пісьменства і друку. На вуліцах старажытнага горада праходзілі прэзентацыі і фестываль футболу, літаратурныя чытанні і канцэрты, працавалі персанальныя выставы і дзіцячыя пляцоўкі, адкрылі помнік народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну і г.д. Першапачаткова дата святкавання была прымеркавана да дня выдання першай друкаванай беларускай кнігі - 6 жніўня 1517 года. З 1998 года дата святкавання ўстаноўлена ў першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. За сваю шматгадовую гісторыю Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Традыцыйна праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У Беларусі 2012 год быў аб'яўлены Годам кнігі.