- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя сябры! Набліжаецца Міжнародны дзень роднай мовы, а з ім 15-я Агульнанацыянальная дыктоўка. Узнікае пытанне, што і як рабіць. Адказ просты, як лом - праводзіць! Але як праводзіць, калі асноўны ініцыятар гэтых мерапрыемстваў - ТБМ - больш не дзейнічае? Адказ - хто як можа! У Гарадзенскай вобласці пытанне мяркуецца вырашаць наступным чынам. Тэксты для дыктоўкі рыхтуе Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы, як, зрэшты, і многія гады да таго. Сёлета яны будуць прымеркаваны да 500-годдзя выдання “Малой падарожнай кніжыцы” Францішка Скарыны і 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Тэксты будуць апублікаваны ў наступным нумары “Нашага слова”. У папярэднія гады ініцыятарам Агульнанацыянальных дыктовак у Гарадзенскай вобласці выступала Лідская гарадская арганізацыя ТБМ. Яна рассылала лісты ў розныя інстанцыі. Лідскія раённыя і Гарадзенскія абласныя ўлады падтрымлівалі, і дыктоўка крочыла “па градах і весях”, ахопліваючы да 220 населеных пунктаў Гарадзенскай вобласці.