- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень настаўніка - прафесійнае свята ўсіх педаго-гаў, выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў. Гэты дзень закліканы прыцягнуць увагу да становішча педагогаў у сучасным грамадстве, іх ролі ў адукацыі і грамадскім развіцці. 5 кастрычніка 1966 года скліканая ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыяй працы канферэнцыя прыняла першы міжнародны дакумент, які вызначыў умовы працы настаўніцтва, - Рэкамендацыю "Аб становішчы настаўнікаў". Афіцыйна Міжнародны дзень настаўніка адзначаецца з 1994 года. Дзень настаўніка ўваходзіць у сістэму сусветных і міжнародных дзён ААН. Звыш за 100 дзяржаў адзначаюць гэтае прафесійнае свята 5 кастрычніка. У нашай краіне, а таксама ў Латвіі, Украіне, Кыргызстане, Казахстане і Мал-дове Дзень настаўніка святкуецца ў першую нядзелю кастрычніка. У жыцці кожнага з нас былі педагогі, якія дапамаглі нам стаць тымі, кім мы ёсць. Падзякуем нашым настаў-нікам і ўсім педагогам за іх нялёгкую працу. За цярпенне і веру ў вучняў. За адданасць прафесіі. Сардэчна віншуем усіх настаўнікаў з прафесійным святам! Шчасця, здароўя, станоўчых эмоцый новых прафесійных адкрыццяў вам! На здымку Вольгі Капцевіч: Наталля Хітрун, настаўніца пачатковых класаў СШ № 17 г. Ліды.