be
pdf

Наша слова.pdf 41 / 2022

У гісторыі беларускай літаратуры ёсць імёны творцаў, якія ў чытача адразу ж выклікаюць дакладныя асацыяцыі. Калі гаворка ідзе пра празаіка Івана Пташнікава (1932-2016), прыгадваецца вёска. І гэта не тая вясковая проза, што даўно састарэла і здаецца неактуальнай сёння, але глыбокая, густая, поўная дакладна намаляваных партрэтаў і трапных выразаў. А яшчэ - слоў і вобразаў, звязаных з роднымі мясцінамі пісьменніка - Лагойшчынай. Там празаік нарадзіўся 7 кастрычніка 1932 года. Дэбютаваўшы ў літаратуры як паэт, Іван Пташнікаў хутка намацаў іншую дарогу ў творчасці - прозу. Грунтоўную, сур'ёзную, класічную. Таму і не дзіўна, што хутка заваяваў любоў чытача і павагу крытыкаў. Першую аповесць пад назвай "Чачык" апублікаваў у 1957 годзе ў часопісе "Полымя", і ўжо праз два гады выйшла яго першая кніга апавяданняў "Зерне падае не на камень". Потым былі знакамітыя раманы: "Тартак", што праз некаторы час стаў тэлефільмам; "Алімпіяда", пераствораны ў выглядзе тэлеспектакля; "Найдорф", які прынёс аўтару Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Якуба Коласа. У прозе Івана Пташнікава гучаць антываенныя матывы, бачацца трагедыі спаленых вёсак, скалечаныя лёсы простых людзей. Гаворка ідзе не толькі пра вайну, але і пра чарнобыльскую трагедыю. Гэтая катастрофа таксама не пакінула празаіка абыякавым, ён адгукнуўся страшным апавяданнем "Львы".

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2022-10-12
  • Copyright: © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org