- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юрка Голуб (20 кастрычніка 1947, в. Горна, Зэльвенскі раён - 12 кастрычніка 2020) - беларускі празаік, паэт, журналіст. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Выпускнік Зэльвенскай СШ. Скончыў філфак БДУ. З 1970 году жыў у Гародні, працаваў на абласным тэлебачанні. З 1978 года - загадчык аддзелу культуры абласной газеты "Гродзенская праўда", выдаў некалькі нумароў часопіса "Галасы", куды ўключаліся творы з літаратурнай старонкі абласной газеты. З 1979 году - загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гарадзенскага абласнога тэлебачання і радыё. Вядовец тэлепраграмы "Гродзеншчына літаратурная". Аўтар кніг паэзіі "Гром на зялёнае голле", "Дрэва навальніцы", "Векапомнае поле", "Сын небасхілу", “Поруч з дажджом", "Зажураны камень", "Брама зімы", "Багра". На польскай мове ў перакладзе Яна Леанчука ў 2006 г. выйшла кніга "З-над Нёманскіх краёў". Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. 10 гадоў узначальваў Гарадзенскую абласную арганізацыю Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сябар Саюза пісьменьнікаў СССР з 1971. 19, 20, 21 кастрычніка ў Лідзе, Гародні, Зэльве пройдуць прэзентацыі пасмяротнай кнігі Юркі Голуба "Дыханне трыснягоў".