- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
2 лістапада - Дзяды ў католікаў. 5 лістапада - Змітраўскія Дзяды ў праваслаўных. Звычай памінаць 2 лістапада памерлых продкаў, сваякоў і ўсіх хрысціян быў уведзены бенедыктынскім абатам, святым Адылонам у 998 годзе. Праз некаторы час гэта традыцыя была афіцыйна прынята ва ўсёй каталіцкай царкве. З 1 па 8 лістапада ў каталікоў праходзіць актава малітваў за нябожчыкаў. У гэтыя дні вернікі ўзмоцнена моляцца за поўнае адпушчэнне грахоў тых душ, якія знаходзяцца ў чысццы. Скараціць тэрмін ачышчэння могуць добрыя справы і малітвы людзей, якія жывуць і памятаюць пра нябожчыкаў. На "Дзяды" вернікі адпраўляюцца на могілкі, часта з малітвамі і спевамі, прыводзяць у парадак магілы, ставяць падпаленыя свечкі. За рытуальнай вячэрай прынята распавядаць пра добрую спадчыну, якая засталася на зямлі пасля сыходу родных людзей у свет іншы. Такія ўспаміны з'яўляюцца своеасаблівым умацаваннем традыцый роду і пасвячэннем у яго гісторыю дзяцей. У праваслаўных Восеньскія Дзяды адзначаюцца на трэцім тыдні пасля Пакроваў. У народным календары існуе ўніверсальны алгарытм для вылічэння дат усіх народных свят.