be
pdf

Наша слова.pdf 47 / 2022

16-17 лістапада ў сувязі са 140-годдзем з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя "Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў эпоху інфармацыйных тэхналогій". Праграма канферэнцыі прадугледжвала правядзенне пленарнага пасяджэння, работу чатырох секцый, дзе з дакладамі і паведамленнямі выступілі вядучыя беларускія навукоўцы, а таксама навукоўцы з Расіі. Прайшло абмеркаванне наступных праблемна-тэматычных кірункаў: творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў эпоху інфармацыйнага грамадства; Янка Купала, Якуб Колас і беларускае нацыянальнае Адраджэнне; творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сусветным кантэксце; навуковая і грамадская дзейнасць Янкі Купалы і Якуба Коласа; пытанні захавання спадчыны класікаў нацыянальнай літаратуры; купалазнаўства і коласазнаўства ХХІ стагоддзя і іншыя. Напрамкі работы канферэнцыі ахапілі шырокае кола праблем даследавання навуковай і мастацкай спадчыны Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрылі новыя факты жыцця класікаў нашай літаратуры, а таксама іх шматграннай творчай дзейнасці.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2022-11-23
  • Copyright: © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org