be
pdf

Наша слова.pdf 56 / 2023

Сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што апошнімі тыднямі на сайтах дзяржаўных кантор - ад МТЗ да аблгазаў і гарбудтрэстаў - з'явілася тое, чаго раней у незалежнай Беларусі не было. Беларускамоўныя версіі сайтаў. Працэс разгарнуўся пры канцы мінулага года і мае быць скончана да 20 студзеня 2023-га. Гэта нібыта патрабаванне Савета міністраў. І трэба толькі вітаць і такія патрабаванні, і такія крокі, але, як падаецца, у ладкі пляскаць рана. Сапраўды ёсць такія сайты. Асабліва прыемнае ўражанне робіць сайт ВУ “Лідагаз”. Тут, калі ўваходзіш на сайт з беларускага артыкула ВУ “Лідагаз” - адразу адкрываецца беларускамоўная старонка. Увойдзеш з ПУ “Лидагаз” - адкрыецца рускамоўная старонка. Паўнавартасныя беларускамоўныя старонкі ёсць перш за ўсё на сайтах Гарадзенскага аблвыканкамана і Лідскага райвыканкама. А вось у глыбінцы справы значна горшыя. Да прыкладу, у Лідзе беларускамоўныя старонкі мае “Лідскае піва” і Завод гарачай ацынкоўкі металаў “Конус”, ёсць беларускамоўная старонка ў Лідскім лясгасе, а вось на іншых лідскіх “гігантах” (“Лідсельмаш”, “Лакафарба”, “Лідская мука”, завод “Оптык”, завод “Нёман”, Завод харчканцэнтратаў, Хлебазавод, Малочнакансервавы камбінат, Мінойтаўскі завод) справы дрэнныя. Ёсць англійскія версіі, якія цяпер невядома каму патрэбныя, на некаторых сайтах ёсць нават кітайскія кнопкі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2023-01-25
  • Copyright: © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org