- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Народнаму мастаку Беларусі Леаніду Шчамялёву (1923-2021) 5 лютага споўнілася б 100 гадоў з дня нараджэння. Нарадзіўся мастак у Віцебску. У 1959 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1967 годзе - Менскае мастацкае вучылішча. У 1959-1967 гадах выкладаў у Менскім мастацкім вучылішчы, потым - у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. З 1958 года і да самай смерці быў удзельнікам розных мастацкіх выставаў. Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу. Значнае месца ў творчасці Леаніда Шчамялёва займала тэма гераізму народа ў гады Другой сусветнай вайны. Для твораў былі характэрны: свабодная манера выканання, выкарыстанне святлоценявых дынамічных эфектаў, экспрэсіўнасць, псіхалагічная глыбіня, ёмістасць характарыстык. Сярод вядомых твораў мастака - карціны "Вяселле", "Цяжкія гады" (1965), "Маё нараджэнне" (1967), "Генерал Даватар" (1975), "Першы дзень міру", "Вяселле ў Новым Полі", "Дыялог", "Ліставей", "Новы год", "Бярэзіна. 1812 год", "Развітанне з радзімай", "Як быццам у сне"; серыя "Новае Поле" (1979-1982); партрэты В. Цвіркі, А. Кішчанкі, М. Чэпіка, Б. Крэпака, У. Тоўсціка, Г. Вашчанкі, А. Анікейчыка; пейзажы "Віцебск, якім яго памятаў", "Зіма на Іслачы", "Асенні кліч", "Цяпло зямлі", "Вясна на Дзвіне"; серыя "Міншчына"; цыклы нацюрмортаў і шмат-шмат іншых.