- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь уступае ў Дэкаду роднай мовы. На сёння першае напісанне 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі запланавана ў Менску на 16 лютага. На 18 лютага плануецца дыктоўка ў бібліятэцы вёскі Мінойты Лідскага раёна. Час будзе ўдакладнены. На 19 лютага плануецца дыктоўка ў літаратурнай філіі Лідскага гістарычна-мастацкага музея (Домік Таўлая). 21 лютага піша дыктоўку Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Філіялы пішуць дыктоўку па сваіх планах. 25 лютага на 3-м бібліятэчным філіяле г. Ліды пішуць заключную дыктоўку грамадскія актывісты, аматары беларускай мовы і ўсе, хто не змог трапіць на дыктоўку ў іншых месцах. Пішуць дыктоўку ў Нясвіжскім і Капыльскім раёнах. Прынамсі, раённыя бібліятэкі: Нясвіжская імя Паўлюка Пранузы і Капыльская імя Анатоля Астрэйкі напісанне дыктовак пацвердзілі. Комплекс культурніцкіх мерапрыемстваў запланавалі Палацы і Дамы культуры Лідскага раёна.