- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
1 траўня па ўсёй Беларусі прайшлі масавыя мерапрыемствы з нагоды Свята працы і вясны. У Менску першамайскія мерапрыемствы прайшлі на сямі пляцоўках. Самая маштабная маёўка - у парку Перамогі ў Менску. Цэнтральная падзея ўрачыстай часткі - гэта цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы і культуры Мерапрыемствы з нагоды Першамая прайшлі ва ўсіх 22 раёнах Менскай вобласці і ў горадзе Жодзіна. У прыватнасці, у Барысаве пррафсаюзы зладзілі свята ў гарадскім парку культуры і адпачынку, якое сабрала шматлікую аўдыторыю - школьнікаў, моладзь, дарослых. Старт мерапрыемству дало ўзнагароджанне ветэранаў працы, прафсаюзных актывістаў, працоўных дынастый, сацыяльных партнёраў. Затым для ўдзельнікаў свята і гасцей адбыўся канцэрт з удзелам самадзейных творчых калектываў раёна. У Вілейцы свята адкрылася мітынгам з удзелам прадстаўнікоў прафсаюза. Шмат людзей сабрала адкрыццё гарадскога фантана. Насычана цікавымі падзеямі і свята ў Дзяржынску. У дзіцячым парку адкрыўся сезон атракцыёнаў. Дарэчы, малых тут чакаў падарунакновая карусель.