- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра гэта паведаміў БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк. - Для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене зарэгістравана 53 316 чалавек. Большасць з іх - 41 776 школьнікаў - выбралі для выпрабаванняў рускую мову, 11 509 - беларускую, - распавёў Юрый Міксюк. Экзамен стартаваў па ўсёй краіне адначасова 14 траўня ў 11.00. Выпускнікі цэнтралізавана ў суправаджэнні педагогаў прыбылі ў пункты ЦЭ за гадзіну. Варыянты экзаменацыйных заданняў засакрэчаныя, яны былі дастаўлены фельд'егерскай службай непасрэдна ў пункты здачы. Такіх па краіне налічваецца 144. Удзельнік ЦЭ, які не з'явіўся на выпрабаванне або вызвалены ад яго непасрэдна падчас экзамену па ўважлівых прычынах (захворванне або іншыя не залежныя ад навучэнца абставіны, пацверджаныя дакументальна), зможа здаць ЦЭ ў рэзервовыя дні ці іншыя тэрміны. Першы этап рэзервовых дзён адбудзецца 23 і 25 траўня, другі этап запланаваны на 13 і 15 ліпеня, трэці - на 21 і 23 жніўня.