- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
18 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы прайшоў "Купалаўскі дыктант". Арганізатарамі выступілі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Мерапрыемства адбылося ў рамках святкавання 140-гадовага юбілею першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, адчуць смак роднай мовы і магутнасць Купалавага слова вырашыла звыш 100 чалавек. Прамая трансляцыя мерапрыемства дала магчымасць далучыцца да дыктанта ўсім ахвочым. Удзельнікі пісалі тэкст аднаго з артыкулаў Янкі Купалы. У ролі выкладчыка выступіў акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў. Усе ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты ўдзельніка праекта. Тыя, хто напісаў дыктант на выдатна, стануць уладальнікамі памятных падарункаў ад арганізатараў.