- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 7 па 9 ліпеня ў санктуарыі Гарадзенскай дыяцэзіі ў Тракелях (Радунскі дэканат) праходзілі штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых сем'яў. На фэст, які сёлета адбываўся пад дэвізам: "Марыя, аб'яднай нашы сэрцы і сем'і", у першы дзень пешкі і на роварах прыбылі пілігрымы з розных мясцін Гарадзенскай дыяцэзіі. Найбольш шматлікай была пешая пілігрымка з Гародні, у якой узялі ўдзел больш за 250 пілігрымаў. Сёлетняя пілігрымка Гародня-Тракелі была юбілейнай, бо прайшла ўжо ў 25-ы раз. Пешкі прыйшлі ў санктуарый таксама пілігрымы з суседніх Івейскага і Лідскага дэканатаў, з Воранава і з іншых мясцін. Акрамя таго, вялікая колькасць людзей прыбыла на Тракельскі фэст на транспарце. Цэнтральная Імша ўрачыстасцяў адбылася ўдзень у суботу. У яе цэлебрацыі, якую ўзначаліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, узялі ўдзел іерархі з усіх дыяцэзій нашай краіны. Імшу таксама цэлебравалі біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, Генеральныя вікарыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама Апостальскі адміністратар для католікаў візан-тыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.