- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На сайце праекта "Беларускі N-корпус", дзе над стварэннем Нацыянальнага корпуса беларускай мовы працуе сектар камп'ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, з'явіўся першы сінтэзатар беларускага маўлення. Новая магчымасць пашырыць гарызонты распаўсюджвання беларускай мовы. Спецыялісты адзначаюць, што даўно шукалі магчымасць стварыць сінтэзатар і цяпер свае першыя вынікі ў гэтым кірунку зрабілі даступнымі для ўсіх у раздзеле "Фанетычны канвертар і сінтэз маўлення" на сайце "Беларускага N-корпуса". Сінтэзатар зроблены па слядах беларускамоўнай мадэлі для агучвання тэксту "Беларускі тэкст-у-маўленне" і выкарыстоўвае тыя самыя запісы для навучання, якія былі сабраны праектам donar.by. На сайце праекта donar.by можна як запісаць ("ахвяраваць") свой голас, так і праверыць ужо зробленыя запісы. Ухваленыя запісы трапляюць у набор даных Common Voice, які распаўсюджваецца пад свабоднай ліцэнзіяй і закліканы дапамагаць распрацоўшчыкам ствараць прылады для распазнавання маўлення. Менавіта гэтай магчымасцю і скарысталіся навукоўцы з Акадэміі навук.