be
pdf

Наша слова.pdf 85 / 2023

12 - 13 жніўня адзін з самых старажытных і прыгожых гарадоў Беларусі - Нясвіж - адзначыў 800-годдзе. Першай згадкай Нясвіжа прынята лічыць 1223 год. У гэты час, згодна з легендай, у бітве з мангола-татарамі на рацэ Калцы прымаў удзел князь Юрый Нясвіжскі. Найбольш ранняя дакументальная згадка аб населеным пункце належыць да 1446 года. Сэрцам горада з'яўляецца Нясвіжскі замак. Ён быў закладзены князем Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткам у 1582-1583 гадах. Будынак з'явіўся на месцы драўлянага замка. На працягу ХVI-ХIХ стагоддзяў ён неаднаразова перабудоўваўся. Так ён ператварыўся ў спалучэнне розных прыёмаў і стыляў: сярэдневяковага дойлідства, позняга рэнесансу, барока, класіцызму, каларытных ідэй мясцовых майстроў. У канцы ХХ стагоддзя замак прыйшоў у запусценне. Са стварэннем музея-запаведніка "Нясвіж" у 1993 годзе пачаўся новы этап яго адраджэння.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2023-08-16
  • Copyright: © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org