- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юбілейны ХХХ Дзень беларускага пісьменства будзе прымаць раённы цэнтр Гарадок Віцебскай вобласці 2-3 верасня. Непадалёк ад яго ў вёсцы Астраўляны нарадзіўся Канстанцін Вера-ніцын - аўтар вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы "Тарас на Парнасе". З нагоды свята мясцовыя ўлады правялі грамадскае абмеркаванне і зацвердзілі новую назву цэнтральнага сквера. Галасаванне, якое праходзіла на афіцыйным сайце райвыканкама, паказала, што большасць галасоў была аддадзена за "Вераніцынскі сквер" - у гонар аўтара паэмы. У скверы ўжо знаходзіцца скульптура "Тарас на Парнасе", усталяваная падчас "Дажынак" у 2014 годзе. А па дарозе з Гарадка да вёскі Астраўляны аўтобусныя пры-пынкі аформілі ў літаратурным стылі.