en
pdf

Наша слова.pdf 89 / 2023

Свята аграрыяў на Лідчыне ўпершыню не сталі адцягваць да завяршэння ўсіх сельскагспадарчых работ, а правялі адразу пасля жніва. Хутка зноў у плуг: трэба рыхтаваць зямлю да восеньскай сяўбы, яшчэ ідзе нарыхтоўка травяных кармоў, праз тыдзень-другі паспее кукуруза. Сталіцай дажынак абралі Мажэйкава, і яно, трэба сказаць, грунтоўна падрыхтавалася. Не абышлося без падарункаў! Галоўны з іх - новае асфальтабетоннае палатно, якое пакладзена па вуліцах на плошчы амаль 8 тысяч квадратных метраў. Ну і руплівыя рукі мясцовых жыхароў зрабілі сваю справу. Аграгарадок памаладзеў і пахарашэў. Асабліва радавала буйства кветак, а разнастайныя, з густам зробленыя клумбы, яркімі восеньскімі фарбамі ўзнімалі настрой. Галоўнае ж - душэўная атмасфера, якая была характэрна цёпламу і добраму, як сам хлеб, святу дажынак. Дарэчы, нават надвор'е было на баку аграрыяў. Сонца прыпякала так, што можна было хадзіць у майках і лёгкіх сукенках. Хтосьці нават падлічыў: ішоў соты дзень лета. Сапраўды, лета не канчаецца! Настрой ва ўдзельнікаў быў самы пазітыўны. Былі падведзены і вынікі раённага спаборніцтва па ўборцы збожжавых i збожжабабовых культур сярод сельгаспрадпрыемстваў. На першым месцы - КСУП "Пескаўцы" (дырэктар - Вольга Наройчык), на другім - ЛРСУП "Мажэйкава" (дырэктар - Андрэй Лявон) і на трэцім - КСУП "Ёдкі- Агра" (дырэктар - Дзмітрый Кахавец).

Catalog: Kamunikat.org
  • Publication Place: Ліда
  • Publication Date: 2023-09-13
  • Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Book Collection: KAMUNIKAT
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org