- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сённяшні расейска-ўкраінскі канфлікт пачаўся не ў 2022 годзе, не ў 2014, не ў 1944 і не ў 1918. Канфлікт гэты цывілізацыйны. І калі ўсе цывілізацыйныя адрозненні паміж расейцамі і ўкраінцамі на працягу стагоддзяў раз за разам удавалася згладжваць, то заставаўся адзін фактар, які не згладжваўся - гэта мова. Сёння ў пераліку крыўдаў, якія Украіна нанесла Расіі, ні адзін расійскі прапагандыст не забывае пра мову, якой украінцы мэтанакіравана і паспяхова вярталі статус адзінай дзяржаўнай. Калі беларусы ў пачатку 90-х займаліся тым жа самым, то рабілі гэта па-беларуску, “памяркоўна”, таму многага і не дасягнулі, ды і часу было мала. Украінцы накіравалі на вырашэнне гэтага пытання ўсю магутнасць дзяржаўнага апарата і дасягнулі значна больш. Расейскія прапагандысты гавораць, што яны не маглі дапусціць, каб вырасла гэтае новае, цалкам украінамоўнае пакаленне. І працэс украінізацыі пачалі спыняць разам з іншымі сілавымі сродкамі. Па факту паспяховы рух Украіны да поўнай украінізацыі ўсяго і ўсіх можа скончыцца стратай самой Украіны. Не будзем гадаць, дзе і на чым усё спыніцца, мы ж міжволі - сведкі той высокай цаны, якую мае мова народа для сваіх і чужых. І ўсё ж, нягледзячы ні на што, наш уласны шлях да мовы - шлях непазбежны і справядлівы.