- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вернісаж знакамітага мастака са сталіцы сабраў, калі можна так сказаць, увесь віцебскі беларускамоўны бамонд. Адкрыццё выставы наведалі мастакі Міхась Ляўковіч, Святлана Баранкоўская, пісьменнік Сяргей Рублеўскі, акцёр Пятро Ламан, грамадскі актывіст Барыс Хамайда і іншыя вядомыя ў нашым горадзе людзі. Прыехаў з Оршы і зямляк Купавы, бард Андрэй Мельнікаў. Сярод прысутных быў і экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў. На адкрыцці выставы Мікола Купава прызнаўся, што ў Віцебску ягоныя творы экспануюцца ўпершыню. Мастак распавёў, што, па сутнасці, гэта дзве выставы ў адной. Першая прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, а другая – Уладзіміру Караткевічу.