- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці патрэбны сайт школе? Сёння рэдкая беларуская школа не мае сваёй інтэрнэт-старонкі. Некаторыя школы маюць нават некалькі старонак: афіцыйныя і неафіцыйныя. Давайце паглядзім, якія гэтыя старонкі, пра што яны гавораць, для каго створаны, якім чынам іх можна палепшыць. Якія функцыі мае школьны сайт: 1. Сайт-візітка. Не самы горшы варыянт для школьнага сайта. Такі сайт павінен паказаць школу з лепшага боку, падкрэсліць яе адметнасць, быць прывабным і інфарматыўным для бацькоў, калі тыя шукаюць, куды аддаць сваё дзіця, быць месцам сустрэчы і прадметам гонару выпускнікоў. Без уліку законаў рэкламы абысціся цяжка. Тут не ідзе гаворка пра тое, што школа павінна наняць прафесійных PR-тэхнолагаў, але перад стварэннем добра б было падумаць, для каго і для чаго ствараецца сайт, і падаць патрэбную вызначаным карыстальнікам інфармацыю ў зручнай для гэтых карыстальнікаў форме.