be

Нацыянальная мова ў сацыялістычнай дзяржаве

Дакумант аб стане беларускай ммовы ў Сацыялістычнай Беларусі

На сустрэчы супрацоўнікаў рэдакцыі газэты "Літаратура і мастацтва" з чытачамі ў Доме работнікаў мастацтва ў Менску 9 сьнежня г.г., сярод розных пытаньняў было наступнае: "Ці надрукуе ЛіМ у бліжэйшы час праграму моўнай камісіі Беларускага фонду культуры і дэклярацыю "Мартыралогу Беларусі"? (ЛіМ 16.12.1988). Пытаньне, відаць, на часе, бо праграма моўнай камісіі была прынята гэтай апошняй яшчэ ў красавіку 1988 г. і да гэтага часу нідзе не паявілася ў друку. Беларускі фонд культуры (больш дакладна: Беларускае адзьдзяленьне Савецкага фонду культуры) быў заснаваны ў красавіку 1987 году ў Менску. Аб гэтым шырока пісала ў сваім часе беларуская савецкая прэса. На арганізацыйным сходзе, у прысутнасьці высокіх партыйных і ўрадавых дастойнікаў, была выбраная ўправа і... на гэтым усё бадай скончылася. (Ад выдаўцоў, фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: The Association of Byelorussians in Great Britain
  • Месца выхаду: Лёндан
  • Дата выхаду: 1988
  • Выдавец: The Association of Byelorussians in Great Britain
  • Катэгорыя: Гісторыя, Беларуская мова, Грамадзтва, Крыніцы
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3851
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org