- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У самым цэнтры Навагрудскага ўзвышша на маляўнічых пагоркйх размясціўся Навагрудак — горад з тысячагадовай гісторыяй, які воляю лёсу стаў удзельнікам многіх паваротных падзей у жыцці Беларусі. У XII стагоддзі Навагрудак — цэнтр удзельнага княства, галоўны горад беларускага Панямоння. Тут жылі ўмелыя рамеснікі і ювеліры, якія апрацоўвалі золата і каляровыя металы. Навагрудскія гандляры ладзілі сувязі з краінамі Цэнтральнай Еўропы і Скандынавіі, з Прыбалтыкай і Блізкім Усходам. Багаты горад шмат разоў падвяргаўся нападам дружын літоўскіх і рускіх князёў, крыжацкім наездам і татарскім аблогам. У сярэдзіне XIII стагоддзя намаганнямі князя Міндоўга Навагрудак стаў цэнтрам аб’яднання беларускіх і літоўскіх земляў, першай сталіцай новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага.