- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адмысловы дакладчык ААН па Беларусі Адрыян Севярын: Я заўсёды правяраю, пасля пераправяраю, а потым ізноў правяраю Інтэрв’ю з адмысловым дакладчыкам па Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН Адрыянам Севярынам (серыя: Еўрапейская палітыка ў асобах) Адрыян Севярын – чалавек надзвычай красамоўны, але ў адрозненне ад большасці сваіх калег, чуе суразмоўцу, яго адказы на пытанні кароткія і дакладныя. Ён робіць уражанне чалавека жарснага ў пошуку праўды. Яго даклады па Беларусі пэўным чынам нават ядналі беларускія ўлады і апазіцыю – абодва бакі іх рашуча крытыкавалі. На думку палітыка, такая рэакцыя сведчыць на карысць аб’ектыўнасці яго высноў, што шчыра яго цешыць.