- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вы трымаеце ў руках першы выпуск “Навінаў Сухарава”, які, супольна з іншымі неабыякавымі жыхарамі нашага мікрараёну, я вырашыў выдаваць. Навошта? • Каб інфармаваць грамадзкасьць Сухарава пра жыццё, падзеі, і праблемы нашага мікрараёна; • Каб паставіць на грамадскі кантроль дзейнасць уладаў і прызначаных імі дэпутатаў па гарантаванні законных правоў і інтарэсаў усіх нас, насельнікаў заходняе часткі беларускае сталіцы; • Каб заахвоціць усіх тых, хто мае актыўную і выразна акрэсленую грамадскую пазіцыю, далучацца да маёй ініцыятывы шляхам сваіх прапановаў, сваіх допісаў ды артыкулаў, а таксама дапамогі ў распаўсюдзе “Навінаў Сухарава”. • І, урэшце, каб паспрыяць вырашэнню надзённых праблемаў, што хвалююць усіх нас, бо перакананы, што можна шмат чаго дамагчыся, а таксама паўплываць на дзеянні ўладаў, калі нас шмат, мы разам і мы ведаем, чаго мы хочам.