be
pdf

Навука 12 (2843) 2021

Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі

Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь правёў знакавую Міжнародную навуковую канферэнцыю «Рыжскі мір 1921 года ў лёсе беларускага народа (да 100-годдзя заключэння)». Экскурс у гісторыю Савецка-польская вайна была развязана Польшчай пры актыўнай матэрыяльна-ваеннай падтрымцы краін Антанты. Яшчэ з канца 1918 г. кіруючыя колы Польшчы спрабавалі захапіць памежныя з ёй тэрыторыі Беларусі, Украіны і Літвы. Для барацьбы з польскімі войскамі ў лютым 1919 г. савецкае камандаванне ўтварыла Заходні фронт. Адначасова ўрады ССРБ, Літоўска-Беларускай ССР і РСФСР неаднойчы прапаноўвалі польскаму ўраду «вырашыць палюбоўна і міралюбіва ўсе спрэчныя і тэрытарыяльныя пытанні». Аднак Польшча не адказвала на іх заклікі, хоць такіх спроб, у тым ліку пры заходніх пасрэдніках, рабілася нямала…. Наступленне Чырвонай арміі ў першай палове жніўня 1920 г. і перанясенне фронту пад Варшаву змянілі намеры аб заключэнні міру. Палітбюро ЦК РКП(б) паставіла перад ваеннымі задачу «разбіць панскую Польшчу», зрабіць яе савецкай і тым самым разбурыць версальскую сістэму, у якую Польшча ўваходзіла адным з асноўных элементаў. Аднак паражэнне ў бітве на Вісле пад Варшавай прывяло да пералому ў вайне на карысць Польшчы. У новых умовах У.І. Ленін і палітычнае кіраўніцтва РСФСР дзеля заключэння міру гатовы былі ісці на значныя тэрытарыяльныя ўступкі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Навука
Выдаўцы і выдавецтвы: НАН РБ
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-03-23
  • Рэдактар: Дубовік Сяргей
  • Выдавец: НАН РБ
  • Copyright: © 2021 by НАН РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org