- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нашай краіне працягваецца падрыхтоўка да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі. Свой удзел у ім прымуць і прадстаўнікі НАН Беларусі, згодна з нядаўна зацверджаным планам мерапрыемстваў. Так, на працягу года будзе весціся падрыхтоўка і выданне манаграфій, даведнікаў, зборнікаў навуковых артыкулаў і вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Як паведаміла загадчык галоўнай рэдакцыі кніжных і перыядычных выданняў Выдавецкага дома «Беларуская навука» Таццяна Гарбачэўская, да выхаду запланавана кніга А. Емяльянава «Малые мученики войны». У ёй – успаміны дзяцей вайны – апошніх яе сведкаў і пакутнікаў. На старонках выдання апісаны падзеі, якія адбываліся падчас акупацыі пераважна на тэрыторыі Беларусі і часткова Расіі. Акрамя таго, рыхтуецца 3-е выданне кнігі А. Кавалені, Б. Далгатовіча і Д. Хромчанкі «С верой в Победу. Беларусь в Великой Отечественной войне. 100 вопросов и ответов». Таксама рыхтуецца збор вершаў на ваенную тэматыку І. Катлярова «Бридский мох». У Інстытуце гісторыі створаць сектар «Народны летапіс вайны «Успомнім кожнага», які будзе займацца зборам і навуковай апрацоўкай матэрыялаў ваеннай гісторыі. У сваю чаргу ў маніторынгавыя даследаванні Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі будуць уключаны пытанні па Вялікай Айчыннай вайне, а філосафы звернуць увагу ў даследаваннях на каштоўнасныя і светапоглядныя падставы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Запланаваны ўдзел у відэаканферэнцыях.