- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1–2 красавіка адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: канцэпцыі, напрамкі, навуковыя школы (да 90-годдзя з дня заснавання Інстытута літаратуразнаўства)». 29 сакавіка 1931 года ён быў заснаваны ў сістэме АН БССР як Інстытут літаратуры і мастацтва на базе былой кафедры літаратуры Акадэміі. Першым дырэктарам інстытута і адным з яго арганізатараў быў акадэмік АН БССР, член-карэспандэнт АН СССР Іван Іванавіч Замоцін. У 1935 годзе рэарганізаваны ў Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва. У 1957 годзе навуковай установе прысвоена імя Янкі Купалы. У цяперашні час Інстытут уваходзіць у склад Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. З канца 30-х гадоў у газетах і часопісах сталі з’яўляцца артыкулы літаратуразнаўцаў. У 1940-я гады былі падрыхтаваны і выдадзены новыя падручнікі і хрэстаматыі па беларускай літаратуры дасавецкага часу, а ў пачатку 1950-х з’явіліся першыя манаграфічныя працы (Ю.Пшыркова, С. Майхровіча і інш.). У 1950–1960-я гады сектар тэксталогіі падрыхтаваў і выдаў новыя шматтомныя зборы твораў Янкі Купалы (1961–1964) і Якуба Коласа (1961–1964), выбраныя творы М.Багдановіча (1957).