be
pdf

Навука 17 (2900) 2022

Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыліся Другія Кісялёўскія навуковыя чытанні “Да 200-годдзя рамантызму ў літаратуры Беларусі”, прысвечаныя памяці Генадзя Васільевіча Кісялёва, беларускага гісторыка, літаратуразнаўца, пісьменніка і археографа. Падчас мерапрыемства працавала выставы выданняў з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў, якія адлюстроўваюць эпоху рамантызму і яе асаблівасці ў літаратурным працэсе Беларусі. Эпоха рамантызму сталася вызначальнай для станаўлення нацыянальнай літаратурнай традыцыі. Адлік гэтай эпохі – не толькі ў беларускай літаратуры, але і ва ўсёй польскамоўнай культурнай прасторы –вядзецца з 1822 года, калі з друку выйшаў першы том твораў Адама Міцкевіча “Паэзія”. У гэтую кнігу ўвайшоў цыкл “Балады і рамансы”, які стаў эталонным для беларускіх, польскіх, украінскіх і літоўскіх рамантыкаў, а прадмова “Пра рамантычную паэзію” была маніфестам новага літаратурнага кірунку. Такім чынам, можна сказаць, што сёлета, у 2022 г., мы адзначаем 200-годдзе рамантызму ў прыгожым пісьменстве Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Навука
Выдаўцы і выдавецтвы: НАН РБ
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2022-04-26
  • Рэдактар: Дубовік Сяргей
  • Выдавец: НАН РБ
  • Copyright: НАН РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org