- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праца вучоных Акадэміі навук БССР у час Вялікай Айчыннай вайны была падпарадкавана патрэбам фронту. У першыя дні ваеннай кампаніі перад беларускімі навукоўцамі, і ў прыватнасці перад супрацоўнікамі АН БССР, паўстала першасная задача захавання Акадэміі навук як навуковага цэнтра. З аднаго боку, амаль траціна асабовага складу Акадэміі навук апынулася ў шэрагах Чырвонай арміі і была накіравана на фронт. З іншага боку, імклівы наступ нямецкіх войскаў садзейнічаў таму, што мерапрыемствы па эвакуацыі АН БССР былі праведзены паспешна, слабаарганізавана. Таму матэрыяльна-тэхнічная база Акадэміі і значная частка супрацоўнікаў апынуліся на акупаванай тэрыторыі. Вучоныя АН БССР, якія патрапілі ў эвакуацыю, размясціліся больш чым у 30 населеных пунктах тылавых раёнаў Савецкай дзяржавы. Навукоўцы ў эвакуацыі сталі той сілай, якая была зацікаўлена ў аднаўленні дзейнасці Беларускай акадэміі.