- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Гродзенскім універсітэце прайшлі прэзентацыі першых двух тамоў «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» і чатырохтомнага «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі». 23 красавіка адбылася прэзентацыя першых двух тамоў «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. З Мінска ў Гродна прыехалі аўтары і ідэолагі выдання акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар А. Каваленя; дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. Даніловіч; яго намеснік В. Лакіза; загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі В. Голубеў, а таксама рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт М. Жылінскі. Перад прэзентацыяй рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук, дацэнт І. Кітурка і дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. Даніловіч падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве дзвюх дзяржаўных устаноў.