be
pdf

Навука 25 (2856) 2021

Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі

Медыцынская секцыя Інстытута беларускай культуры пачала працу ў сакавіку 1924 года. Яе ўзначаліў Народны камісар аховы здароўя БССР Міхаіл Барсукоў, пад значным уплывам якога былі сфарміраваны задачы для навукоўцаў у справе пабудовы нацыянальнай сістэмы аховы здароўя. Даволі шырокі план дзейнасці ўключаў збор і навуковую апрацоўку матэрыялаў па гісторыі медыцыны; даследаванне мясцовых і так званых сацыяльных хвароб на Беларусі, вывучэнне клімату і яго ўплыву на здароўе насельніцтва; аналіз санітарна-бытавых умоў жыцця вёскі, мястэчка і горада ў БССР; антрапалагічнае даследаванне беларускага сялянства; навуковую распрацоўку лячэбных і санітарна-асветных пытанняў. Менавіта ў працы Медсекцыі Інбелкульта выразна праявілася адна з яго асаблівасцей: даследаванні праводзіліся сіламі вучоных, выкладчыкаў і дактароў, якія не з’яўляліся штатнымі супрацоўнікамі Інстытута, але ўзаемадзейнічалі з ім у якасці карэспандэнтаў. У 1925–1926 гадах за Медыцынскай секцыяй у каштарысе Інбелкульта адзначана толькі адна штатная адзінка намесніка старшыні секцыі. Пазаштатныя работнікі сферы аховы здароўя трымалі сувязь з Інбелкультам сродкамі ліставання, высылкі артыкулаў, выканання заданняў секцыі, выступлення з лекцыямі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Навука
Выдаўцы і выдавецтвы: НАН РБ
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-06-22
  • Рэдактар: Дубовік Сяргей
  • Выдавец: НАН РБ
  • Copyright: НАН РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org