- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абвясціў правядзенне конкурсу творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю». Сёлета завяршаецца трэці год, які па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі быў абвешчаны ў нашай краіне Годам малой радзімы. За час акцыі ў рэспубліцы праведзена мноства мерапрыемстваў па развіцці і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у розных рэгіёнах краіны, па павышэнні ўзроўню культуры і духоўнасці беларускага народа, захаванні мясцовых традыцый, адметных рыс побыту народа, яго этнаграфічнай культуры і мовы. Значны ўнёсак зрабілі і вучоныя НАН Беларусі. Сваеасаблівым творчым акордам трылогіі малой радзімы павінна стаць агульнарэспубліканская творчая акцыя «За што я люблю родную зямлю», якую праводзіць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Яе прэзентацыя адбылася 28 ліпеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Конкурс абвешчаны па ініцыятыве Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова. Асноўная мэта – стварэнне творчых прац, у якіх будуць адлюстраваны дасягненні ў развіцці рэгіёнаў Беларусі, увасоблены пачуцці гонару за сваю малую радзіму і любоў да яе гераічнага мінулага і славутага цяперашняга. Да ўдзелу прымаюцца арыгінальныя эсэ, вершы, апавяданні, нарысы і іншыя творчыя працы, напісаныя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь аднаасобна або ў суаўтарстве, якія раней не прадстаўляліся на конкурсы і не публікаваліся.