be
pdf

Навука 34 (2865) 2021

Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі

У горадзе Свіслач Гродзенскай вобласці 13–14 жніўня адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Свіслацкі край і Эдвард Вайніловіч». Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі і Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Сахарава БДУ. Форум быў прымеркаваны да 765-годдзя першай згадкі горада, а таксама рэгіянальнага свята «Свіслацкі кірмаш». Канферэнцыя працягнула добрую традыцыю навуковых мерапрыемстваў, падчас якіх даследчыкі разглядаюць мінуўшчыну пэўнага рэгіёна Беларусі праз прызму асобы вядомага беларускага грамадскага дзеяча і мецэната Эдварда Вайніловіча (на ілюстрацыі). Гэта ўжо сёмае рэспубліканскае мерапрыемства. Перад адкрыццём канферэнцыі адбылася прэзентацыя выставы «Духоўная спадчына Свіслачы» ў Свіслацкім гісторыка-краязнаўчым музеі. Асабліва ўразіла інсталяцыя макетаў страчаных храмаў Свіслаччыны, зробленых вучнямі Вучэбна-педагагічнага комплекса «Дабравольскі дзіцячы сад–сярэдняя школа» на аснове малюнкаў мастакоў Н. Орды і В. Карпызы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Навука
Выдаўцы і выдавецтвы: НАН РБ
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-08-24
  • Рэдактар: Дубовік Сяргей
  • Выдавец: НАН РБ
  • Copyright: НАН РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org