- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
6 верасня ў Бялынічах адбудзецца адна з вялікіх культурных падзей у жыцці краіны – святкаванне Дня беларускага пісьменства, які штогод адзначаецца ў нашай краіне. У праграме свята – навукова-асветніцкая экспедыцыя з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, фестываль кнігі і прэсы, канцэртная праграма, сустрэчы з беларускімі і замежнымі літаратарамі, выдаўцамі, творчымі калектывамі. У адпаведнасці з рашэннем Савета Мінстраў нашай краіны НАН Беларусі заўсёды з’яўляецца адным за арганізатараў свята разам з міністэрствамі, ведамствамі і мясцовымі ўладамі. Пры гэтым роля Акадэміі навук у арганізацыі мерапрыемства адметная. На нашых вучоных ускладзена місія правядзення навукова-практычнай канферэнцыі «Бялыніцкія чытанні – 2020». Такія выяздныя канферэнцыі даўно ўвайшлі ў традыцыю, яны збіраюць настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў, прадстаўнікоў абласной і раённай адміністрацыі, літаратараў і выкладчыкаў універсітэтаў. Правядзенне навукова-практычных чытанняў у гарадах – сталіцах свята мае выключна важнае значэнне. Як і заўжды, тэматыка канферэнцыі будзе звязана з месцам правядзення Дня пісьменства. А гэта дазваляе, з аднаго боку, звярнуць больш пільную ўвагу на многія рэгіянальныя праблемы гістарычнага мінулага і сучаснага жыцця. Чынны ўдзел у рабоце канферэнцыі прымуць мясцовыя краязнаўцы, настаўнікі, аматары роднага слова, што дазволіць ўключыць зацікаўленых людзей у даследчыцкую дзейнасць, даць ім магчымасць рэалізаваць сябе ў навуковай творчасці.