- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вядучых спецыялістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана, Азербайджана, Малдовы, Польшчы і КНР аб’яднала XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі НАН Беларусі і Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. На пленарным пасяджэнні з прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык: «2021 год аб’яўлены ў краіне Годам народнага адзінства. У сувязі з гэтым даследчыкам варта не толькі дзяліцца сваімі адкрыццямі з навуковай супольнасцю, але і праводзіць асветніцкую дзейнасць сярод насельніцтва, шырока трансліраваць веды аб матэрыяльнай і духоўнай спадчыне народа, што паспрыяе яго кансалідацыі і адзінству. Фарміраванне ў суграмадзян пачуцця агульнасці, падставай для якога служаць непераходныя каштоўнасці: нацыянальная культура і родная мова – важная задача. Уяўляецца відавочным, што абраўшы выключна эвалюцыйны курс, усведамляючы неабходнасць яднання і адстойвання ўласных інтарэсаў, беларускі народ захавае і памножыць свой здабытак, а дзяржава будзе паспяхова развівацца». У сваім выступленні дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандр Лакотка адзначыў: «Культура – гэта той падмурак, дзякуючы якому народ усведамляе сваю ўнікальнасць.