- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры стала амерыканская пісьменніца Луіза Глік (у іншай транскрыпцыі – Глюк). Згодна з рашэннем шведскага камітэта, яна атрымала высокую літаратурную ўзнагароду за беспамылкова пазнавальны паэтычны голас, які са строгай прыгажосцю робіць індывідуальнае існаванне ўніверсальным. Будучая лаўрэатка нарадзілася 22 красавіка 1943 г. ў Нью-Ёрку ў сям’і, чые продкі эмігравалі ў ЗША з абшараў Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Л. Глік наведвала паэтычныя семінары Сары Лоўрэнс у Калумбійскім універсітэце, дзе яе выкладчыкамі былі Л. Адамс і С. Кьюніц. У 1971 г. яна стала выкладчыкам паэзіі ў Гадар-коледжы ў Вермонце, а ў 1984 г. заняла пасаду старшага выкладчыка на кафедры англійскай мовы Уільямс-коледжа ў Масачусэтсе. Пазней Л. Глік працавала ў якасці запрошанага выкладчыка ў Стэнфардскім, Бостанскім і Аёўскім універсітэтах. З 2004 г. працуе ў Ельскім універсітэце ад’юнкт-прафесарам. З 2014 г. уваходзіць у Амерыканскае філасофскае таварыства. Акрамя таго, з’яўляецца чальцом Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры, канцлерам Акадэміі амерыканскіх паэтаў. Да Нобелеўскай прэміі па літаратуры Л. Глік атрымала шэраг прэстыжных узнагарод у ЗША. Так, у 1993 г. яе ўганаравалі Пулітцэраўскай прэміяй, у 2001 г. – Болінгенскай. У 2003 г. яна стала паэтам-лаўрэатам ЗША, а ў 2015 г. атрымала залаты медаль Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры. Дэбют Л. Глік у паэзіі адбыўся ў 1968 г.