- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Недастача, а часамі поўная адсутнасьць патрэбных для сельскай гаспадаркі Беларусі матар’ялаў, заўважаецца ўсімі, хто падыходзіць да яе як практык ці дасьледчык-вучоны…». Так стан навуковых даследаванняў сельскай гаспадаркі Беларусі да пачатку 1920-х гг. выдатна характарызуе вытрымка з прадмовы да «Прац Сельскагаспадарчай секцыі Інбелкульту» (1926 г.), напісанай прафесарам І. Кісляковым. Агранамічная секцыя стала адной з першых навуковых адзінак, створаных у межах Інбелкульта ў пачатку 1924 г. На першым пасяджэнні 9 сакавіка 1924 г., удзел у якім прынялі аўтарытэтныя беларускія вучоныя (А. Смоліч, Ч. Радзевіч, С. Скандракоў, І. Серада), зацверджаны статут секцыі і праведзена абмеркаванне першай для беларускай навукі комплекснай праграмы даследаванняў сельскай гаспадаркі рэспублікі. Яна ўключала некалькі асноўных пунктаў. Часткова працягваліся традыцыі, закладзеныя яшчэ ў перыяд працы Навукова-тэрміналагічнай камісіі: стварэнне слоўніка сельскагаспадарчай тэрміналогіі, тэрміналогіі аграрнай навукі, выданне падручнікаў і навукова-папулярнай літаратуры для масавага чытача.