- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кандыдатуру У. Гніламедава пасля разгляду і абмеркавання на сваім пасяджэнні прадставіла да ўзнагароджання Камісія па культуры, інфармацыі, турызму і спорце МПА СНД. Прэмія прысуджана Уладзіміру Васільевічу за выдатныя дасягненні ў галіне літаратуразнаўства і шматгранную літаратурную дзейнасць. Доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі У. Гніламедаў – патрыярх беларускай навукі і культуры, выдатны літаратуразнаўца, літаратурны крытык, арганізатар навуковага жыцця, празаік. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго непасрэдным удзеле на аснове новых сучасных тэарэтыка-метадалагічных прынцыпаў і каштоўнасцей і з улікам усяго магчымага спектра факталагічных дадзеных, якія адкрыліся на этапе навейшай гісторыі, ажыццяўляліся такія фундаментальныя навуковыя праекты агульнарэспубліканскага значэння, як «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» ў 4-х тамах 6-ці кнігах, «Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў» у 2-х тамах, «Анталогія даўняй беларускай літаратуры: ХІ – першая палова XVIII стагоддзя» ў 2-х тамах. Таксама вялася распрацоўка Збораў твораў Якуба Коласа, Максіма Танка, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Івана Шамякіна, шматлікіх калектыўных манаграфічных выданняў і інш.