be
pdf

Навука 5 (2888) 2022

Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі

З пачатку дзейнасці Інстытута беларускай культуры асноўнай яго задачай было абвешчана ажыццяўленне каардынацыі і аб’яднання ўсёй навукова-даследчай працы ў рэспубліцы. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што ў студзені 1922 г. Інстытут складалі ўсяго 15 асоб. Уважлівае вывучэнне архіўных дакументаў дазваляе сцвярджаць, што паспяховай рэалізацыі пастаўленай перад Інбелкультам задачы садзейнічала вельмі гнуткая кадравая палітыка, якая набывала адмысловы характар у адпаведнасці са зменамі ў даследчыцкай стратэгіі. Так, у 1922–1923 гадах у работы над навуковай тэрміналогіяй на беларускай мове ў рамках Інстытута было ўключана вузкае кола спецыялістаў, якія спалучалі веды ў асобных галінах з вопытам у лексікаграфіі. Сярод іх былі выбітныя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі: І.Д. Луцэвіч (Я. Купала), Я.Ю. Лёсік, А.П. Круталевіч, М.А. Грамыка, К.М. Міцкевіч (Я. Колас), У.В. Чаржынскі, М.М. Гукоўскі, М.В. Азбукін. Кожны з іх браў на сябе апрацоўку групы тэрмінаў у адпаведнасці з вобласцю яго кампетэнцыі, вызначаў беларускі варыянт або адаптаваў тэрміны з розных моў, часцей за ўсё рускай, польскай, украінскай, лацінскай.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Навука
Выдаўцы і выдавецтвы: НАН РБ
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2022-02-01
  • Рэдактар: Дубовік Сяргей
  • Выдавец: НАН РБ
  • Copyright: НАН РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org