- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэзідыум НАН Беларусі прыняў рашэнне, згодна з якім «Вучоным года – 2019» названы акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, членкарэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Каваленя. Перш за ўсё, Аляксандр Аляксандравіч вядомы як даследчык гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Яго навуковыя працы закранаюць тэмы партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі БССР у 1941–1944 гг., а таксама ўдзелу ў ім моладзі. У 2019 годзе А. Каваленя выступіў як актыўны арганізатар навуковых праектаў. Галоўным у іх шэрагу стаіць пяцітомная «История белорусской государственности» – вынік працы даследчыкаў Інстытута гісторыі. Але ідэйным натхняльнікам, творчым і навуковым прадзюсарам праекта быў менавіта Аляксандр Аляксандравіч. Выданне выклікала вялікі рэзананс і цікавасць не толькі ў нашай краіне, але і на ўсёй рускамоўнай сусветнай прасторы. Галоўная ідэя – паказаць, што за плячыма беларускага народа ляжыць вялікая і багатая гісторыя пошукаў, традыцыі розных дзяржаўных утварэнняў і, нарэшце, выхад на самастойную суверэнную дзяржаву. Гэтая мэта была дасягнута. А. Каваленя – арганізатар шэрагу навуковых форумаў, кніжных праектаў, прысвечаных 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Новыя адкрытыя імёны, прыведзеныя ў біяграфічным даведніку.