- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нацыянальная культура, родная мова – гэта фундамент існавання і далейшага развіцця самасвядомасці народа, яго ідэнтычнасці. Наш народ ганарыцца сваім багаццем, зберагае яго. У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падвялі вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання прызёраў адбылася 22 снежня. У выніку атрымалася сапраўднае свята, на якім беларуская культура, гісторыя аб’ядналі прадстаўнікоў сталага і маладога пакаленняў. У прывітальным слове Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў звярнуў увагу на тое, што гэты творчы конкурс, накіраваны на ўмацаванне кансалідацыі беларускага грамадства і нацыянальнага адзінства, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае, падтрымку таленавітых творчых людзей, папулярызацыю гісторыі і культуры Беларусі, праводзіўся ўпершыню і стаў яркай падзеяй адыходзячага 2021 года. Да ўдзелу ў ім прымаліся творы, напісаныя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь індывідуальна або ў суаўтарстве, якія раней не прадстаўляліся на конкурсы і не публікаваліся.