be
pdf

Навука 6 (2785) 2020

Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі

У Берліне адбылося ўстаноўчае пасяджэнне Беларуска-германскай гістарычнай камісіі. У яе складзе – 16 гісторыкаў з Беларусі і Германіі. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Нямецкае таварыства па вывучэнні Усходняй Еўропы. Камісія створана па ініцыятыве Федэральнага Прэзідэнта Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Яна фінансуецца са сродкаў Міністэрства замежных спраў Германіі. Дзейнасць камісіі накіравана на паляпшэнне сумеснага даследавання беларускай і нямецкай гісторыі, яе транснацыянальнага кантэксту і гістарычных узаемадачыненняў паміж Германіяй і Беларуссю. Пры гэтым камісія разглядае сябе як генератар ініцыятыў і ставіць сваёй мэтай прыцягненне да гэтай працы суб’ектаў акадэмічнай, пазаакадэмічнай і грамадзянскай супольнасці з розных дзяржаў. Плануецца правядзенне канферэнцый, летніх школ і конкурсу стыпендый для вучоных. Падчас устаноўчага пасяджэння адбыліся экскурсія па Нямецкім гістарычным музеі і сустрэча з удзелам другога сакратара Пасольства Рэспублікі Беларусь у Германіі Сяргея Андрушкевіча, упаўнаважанага МЗС Германіі па Усходняй Еўропе, Каўказе і Цэнтральнай Азіі Міхаэля Зіберта, пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Дзяніса Сідарэнкі, пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Манфрэда Хутэрэра ды інш.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Навука
Выдаўцы і выдавецтвы: НАН РБ
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-02-10
  • Рэдактар: Дубовік Сяргей
  • Выдавец: НАН РБ
  • Copyright: © 2020 by НАН РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org